MediaWiki

MediaWiki
Выява лагатыпа
Тып wiki software[d]
Распрацоўшчык Wikimedia
Напісана на PHP[2] і JavaScript
Аперацыйная сістэма кросплатформавае праграмнае забеспячэнне[3]
Першы выпуск 25 студзеня 2002
Апошняя версія
  • 1.42.1 (27 чэрвеня 2024)[1]
Ліцэнзія GNU GPL 2.0
Сайт mediawiki.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Не блытаць з Вікімедыя.

MediaWiki (МедыяВікі) — свабоднае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам для стварэння вэб-сайтаў, якія працуюць па тэхналогіі вікі. Выкарыстоўваецца ўсімі раздзеламі Вікіпедыі і іншымі праектамі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам Фонда Вікімедыя, а таксама мноствам незалежных праектаў. MediaWiki напісана з выкарыстаннем PHP і распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU GPL. Для захавання даных магчыма выкарыстанне MySQL, PostgreSQL ці SQLite. Для адлюстравання матэматычных формулаў выкарыстоўваецца камп’ютарная мова TeX.

MediaWiki аптымізавана для эфектыўнай працы з вялікімі праектамі, якія могуць мець тэрабайты кантэнту і сотні тысяч праглядаў у секунду. Паколькі Wikipedia з’яўляецца адным з найбуйнейшых і найбольш наведвальных вэб-сайтаў у свеце, дасягненне маштабаванасці праз некалькі слаёў кэшавання і рэплікацыі базы даных было галоўнай задачай для распрацоўшчыкаў. Яшчэ адным важным аспектам MediaWiki з’яўляецца інтэрнацыяналізацыя: інтэрфейс даступны больш чым на 400 мовах. MediaWiki мае больш за 1000 параметраў канфігурацыі і больш за 1800 пашырэнняў, якія дазваляюць дадаваць або змяняць розныя функцыі.

Праграмнае забеспячэнне MediaWiki мае модульную будову, што без асаблівых цяжкасцей можа мадыфікавацца і паляпшацца з дапамогай пашырэнняў (англ.: extensions), якія дадаюць такія новыя функцыі карыстальнікам, як новыя спецыяльныя старонкі, ці новыя магчымасці непасрэдна на сайце.

Асобы, якія жадаюць стварыць сэрвіс з дапамогай MediaWiki, могуць гэта зрабіць з дапамогай спецыяльных праграм. Магчымасцямі MediaWiki карыстаюцца шматлікія сэрвісы, якія не звязаныя з Вікімедыяй. Часта яны карыстаюцца для стварэння дакументацыі да праектаў з адкрытым зыходным кодам. Існуе магчымасць стварэння ўласных лакальных асяроддзяў вікі.

  1. Maintenance release: 1.39.8 / 1.40.4 / 1.41.2 / 1.42.1 Праверана 27 чэрвеня 2024.
  2. The mediawiki Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 14 ліпеня 2018.
  3. Release Notes Праверана 1 сакавіка 2024.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search